Бітва за ўраджай на трохкалёсным камбайне
Ні для кога сёння не сакрэт, што з раёна, вобласці і нават са сталіцы часта любяць прыязджаць і правяраць прадпрыемствы. Мэты праверак розныя, але мясцовае начальства звычайна іх баіцца і стараецца, каб усё правяраючым спадабалася. Толькі не заўсёды гладка праходзіла, здараліся і кур’ёзныя выпадкі. Адбылося такое і ў адным з калгасаў Ганцаўшчыны гадоў пятнаццаць таму.
Бітва за ўраджай на трохкалёсным камбайне / Фото: Комбайн "Нива". Фото: Виталий Герасименя
Прыехала аднойчы камісія праверыць работу калгаса. Была гарачая пара, якраз ішла ўборка ўраджаю. Праверылі паперы і выявілі, што не ўся тэхніка працуе. Як аказалася, у такі гарачы час, калі кожная хвілінка на ўліку і надвор’е спрыяе ўборцы, два камбайны знаходзяцца на рамонце. Правяраючыя даволі доўга і красамоўна прапясочвалі кіраўніка калгаса, даючы ацэнку наладжанай ім працы. А адзін такі прынцыповы правяраючы трапіўся, што ні на прыроду не захацеў паехаць паласавацца шашлыком і рыбай у жароўні, ні ў лазню, дзе настоечку на травах гаючую налівалі – на сваім стаяў: паказвай яму камбайны, што рамантуюцца, і ўсё тут!
Адзін камбайн стаяў на калодках, і яго ўжо пачалі на запчасткі разбіраць. Але неяк выкруціўся старшыня: сказаў, што дэталі заказалі і праз дзень прывязуць. А другі камбайн не даехаў да поля з зернявымі і прабіў кола, таму вось-вось ужо павінен у поле выйсці.
Паабедаць стравамі, якімі камбайнераў кормяць, старшыня правяраючых-такі ўгаварыў. Праўда, да гэтых страў і каўбаска з дзічыны на стале з’явілася, і для апетыту – гарэлачкі халодненькая пляшка. А падначаленым кіраўнік загадаў, каб кола, пакуль праверка прыедзе, заклеілі і ў поле выйшлі.
Камбайнеры кола знялі і разабралі, камеру з кола інжынер на машыне сам павёз клеіць на машынны двор. Час ішоў, механізатары, якія засталіся каля камбайна, таксама турбаваліся і, каб супакоіць нервы, вырашылі і самі крышку “ўкалоцца”. На спякоце ж ніхто не пазнае, дый, можа, у поле ўжо выедуць, пакуль тая праверка прыедзе, меркавалі камбайнеры.
Шаснуўшы бутэльку на дваіх, схаваліся ў цень пад камбайн, які стаяў на трох колах. Тэмпература на дварэ была пад 30 градусаў, таму мужчын хутка размарыла. Толькі хлопцы добра прыдрамалі, а тут гул УАЗіка… Прачнуліся і бачаць – прэцца гэтая праверка, каб на яе ліха… Хлопцы ж, ускочыўшы і ўбачыўшы аўто са старшынёй калгаса і кіраўніцтвам раёна, адчулі бяду і пачалі шукаць шляхі да выратавання. Памочнік камбайнера, нібы заяц ад паляўнічага, сігануў цераз канаву і панёсся па збожжавым полі. Камбайнер, нягледзячы на тое, што быў ужо немалады, жвава скокнуў у кабіну камбайна, завёў яго і даў па газах… Чыкіляючы на трох колах, камбайн пачаў жаць збожжа. Але праехаўшы метраў з дваццаць, ён спыніўся.
Старшыня калгаса пачырванеў і не мог прамовіць слова… А той самы злы правяраючы зарагатаў і толькі пажартаваў: “Бач, як стараюцца твае работнікі: каб не траціць часу, адзін зайцоў адганяе, каб у жатку не трапілі, а другі і на трох калёсах малаціць можа”.
Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось
Из рубрики
Как добывали фальшивую победу, чтобы брестская ёлка стала лучшей в Беларуси
31 декабря 2025 года в отчёты брестской идеологической вертикали улетела «победа» брестской ёлки – с фанфарами, эмодзи и рассказами о «нешуточной борьбе». Вот только неувязочка произошла... Нашлись те, кто понаблюдать за этими "выборами" и под микроскоп попал весь процесс массовых накруток. Все голоса честных людей, и таких городов, как Минск, Могилёв и Гродно, были превращены в ничто.
Какими увидел Ивацевичи, Берёзу, Беларусь в 1901 году путешественник и художник Петров-Водкин?
Речь идет именно о выдающемся художнике Кузьме Петрове-Водкине и его велопутешествии 1901 года. Велосипед в то время был в диковинку даже больше, чем в наше время "Тесла" на дороге райцентра. А проехать из Москвы ему пришлось отнюдь не по современным дорогам. Впрочем, обо всем по порядку.
Убежала от мужа-тирана
Катерина (имя по этическим соображениям изменено) четыре года прожила с мужем, но уже не в силах терпеть его пьянство и побои. «Горячие» и подкреплённые алкогольным градусом супружеские отношение чуть было не привели к тому, что молодая женщина сама едва не стала алкоголичкой и потеряла дочь.