У Ганцавічах маліліся і весяліліся з нагоды святкавання 20-годдзя касцёла (фота/відэа)
У суботу 31 жніўня ў католікаў Ганцавіцкага прыхода адбылася вялікая ўрачыстасць: вернікі святкавалі 20-гадовы юбілей асвяшчэння касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел ксёндз Біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, ксяндзы з розных парафій Беларусі, намеснікі старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Сарокаў і Артур Грыгаран, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктар Супрун, шматлікія госці з Ляхавіцкага і Пінскага прыходаў.
У Ганцавічах маліліся і весяліліся з нагоды святкавання 20-годдзя касцела, 31 жніўня 2019 года / Фото: Сяргей Багроў
Настаяцель прыхода ксёндз Ян Саламон на пачатку Святой Імшы павіншаваў усіх прысутных са святам і напомніў кароткую гісторыю аднаўлення касцёла, а потым прапанаваў азнаёміцца з прэзентацыяй гісторыі Ганцавіцкай парафіі (з 1922 па 2019 год).

Потым погляды ўсіх прысутных былі скіраваны да крыжа, каля якога прадстаўнікамі духавенства і райвыканкама было пасаджана Дрэва Памяці – сасонка, падараваная райвыканкамам у гонар юбілею святыні.
Прыхаджане не разыходзіліся: іх чакала другая частка свята – адпачынак і весялосць.
Народны гурт вандроўных музыкаў «Фэст» з Баранавіч цешыў усіх народнымі танцавальнымі мелодыямі, вясёлымі і жартоўнымі песнямі.
Гледачы і слухачы размясціліся на лаўках, расстаўленых на зялёнай траве.
Падрабязней чытайце ў друкаванай версіі “Ганцавіцкага часу” за 5 верасня.
Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось
Из рубрики
Культавыя дрэвы Палесся: Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне
Дрэвы былі аб’ектамі пакланення старажытных людзей у язычніцкія часы. Але ёсць на Палессі дрэвы, якія з’яўляюцца культавымі і для хрысціян. Напрыклад, цікавае месца Ізбійскі бор у Ганцавіцкім раёне. Яно абрасло шматлікімі легендамі і паданнямі, а людзі сюды ходзяць стагоддзямі, як да святыні.
Паэты такія, як Аляксей Галаскок, не паміраюць!
22 снежня 2023 года пайшоў з жыцця беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок. Кранула душу такая страта. Чалавек-глыба, якога ведалі ў Ганцавіцкім раёне і малыя, і старыя. Ведалі і за межамі раёна, бо нарадзіўся ён на Гродзеншчыне. І яшчэ яго адна малая радзіма - Зэльва. Ён меў яскравы характар і запомніўся непаўторнымі сваімі жартамі. І чым выдзяляўся Аляксей Пятровіч – дык гэта бязмернай любоўю да свайго краю і роднай мовы.