Вось і скончылася эра майго дзеда-ветэрана: да 100 не дацягнуў паўгода
Апошнія дні яму давялося вельмі цяжка. Цела ўжо не ўспрымала ежу, а думкі блукалі па родным хутары ў Нарогах, што знаходзіцца ў канцы вёскі Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна.
Ветэран вайны Канстанцін Герасімавіч Жданюк памёр 20 снежня 2022 года. / Фото: Ірыны Дамарацкай
Так, менавіта ў Ганцавіцкім раёне нарадзіўся і правёў свае лепшыя гады мой дзядуля Канстанцін Герасімавіч Жданюк. У роднай вёсцы ён дзіцем лётаў басанож па лясным дарожкам, а ў сталасці хадзіў зімой на лыжах на паляванне. Стагоддзе жыцця праляцела, як імгненне ў якім было па поўніцы шчаслівых і горкіх момантаў.
З Круговічаў яго ў 19-гадовым узросце забралі на фронт у 1942 годзе. Дзед Косця ваяваў на першым беларускім фронце ў войсках сувязі. У першы бой ён уступіў у Польшчы на рацэ Вісла. З перамогай дайшоў да Берліна і скончыў вайну на Эльбе.
Быў паранены ў руку і атрымаў кантузію. У бацькоўскую шматдзетную сям’ю дзядуля вярнуўся ў 1946 годзе пасля дэмабілізацыі.
Мае ўзнагароды: Ордэн Чырвонай Зоркі (дата подзвігу: 17.04.1945), Ордэн Айчыннай вайны II ступені, Медаль » За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», Медаль «За ўзяцце Берліна».

О войне и Круговичах ветеран вспоминает со слезами
Вярнуўшыся з вайны з кантузіяй дзед часткова застаўся бяз слыху. Камунікаваць дапамагаў слыхавы аппарат і заўсёды баявы настрой. Вельмі ж спрытным ды ладным хлопцам ён быў. Доўга халасцякаваць не прыйшлося. Ажаніўся Косця на мясцовай дзяўчыне Вользе. Разам яны выгадавалі траіх дачок і сына.
Шмат гадоў дзед працаваў у калгасе «Сцяг Леніна». Але, каб пабудаваць сваю хату, у 60-я гады ездзіў на заробкі ў Сібір, дзе разам з іншымі землякамі ўзводзілі кароўнікі. Вярнуўшыся з заробкаў хутка ўладкаваў сваё жыллё.
Акрамя калгаснай працы зарабляў і на тым, што шыў боты, майстраваў драўляныя бочкі і аконныя рамы. Калі выйшаў на пенсію, займаўся паляваннем. Прывалакаў з лесу зайцоў на юшку і ліс на мех.
А у перадвыходныя дні аднавяскоцы часта звалі дзядулю закалоць вепрука. Дамоў дзед вяртаўся «пад мухай» і са свежанінай. А ў нядзелю бабуля звычайна гатавала патраўку з пухкімі аладкамі, якія называлі грыбкамі. Усе з апетытам елі і цмокалі – гэтак смачна нас частавала бабуля.
Я з бацькамі ды сёстрамі жыла ў суседняй вёсцы Малыя Круговічы. Мы часта наведвала бабулю з дзядуляй на хутары. Ездзілі мы звычайна на матацыкле, ці на грузавым уазіку, на якім шмат гадоў працаваў мой бацька Юрак. Алеж, калі на хутары прадбачыўся нейкі банкет, то ехалі ўсе на раварах.
Мой дзед быў не вялікі аматар тэхнікі і меў толькі веласіпед ды мапед. Нас наведваў і мне неяк даваў пагойсаць на мапедзе па Малым сяле. На пенсіі дзядуля з бабуляў яшчэ шмат гадоў трымалі гаспадарку і вялі вельмі актыўнае жыццё. Але пасля смерці жонкі ўсё змянілася.
Памыкаўшыся некалькі гадоў удаўцом, дзед пераехаў жыць да старэўшай дачкі Марыі ў пасёлак Астрамечава Брэсцкага раёна. Там ён правёў больш дваццаці гадоў. Першым часам ахвотна ўдзельнічаў у мерапрыемствах, прысвечаных Дню перамогі. З медалямі хадзіў на мітынгі і распавядаў свае ўспаміны.

Але жыццё і ў апошнія гады падкінула яму цяжкія выпрабаванні. Два гады таму, у час пандэміі перад Новым годам памерла ў бальніцы дачка Марыя. Далей даглядалі дзеда малодшая дачка Тамара і зяць Анатоль, якія жывуць у адным пасёлку.
Але кватэра без гаспадыні апусцела. Дзядуля стаў маўклівым, а калі і заводзіў размову, то вельмі абураўся на лёс, што забраў яго другое дзіця.
О чем болит душа ветерана Великой Отечественной войны из д. Большие Круговичи
Сын Міша памёр маладым і каля яго пахована на могілках у Кругавічах бабуля. А дзед загадаў, каб пахавалі ў Астрамечава каля дачкі Машы. Пасёлак Астрамечава стаў для яго апошнім прытулкам.
А родны хутар ды Круговіцкія вуліцы ён бачыў толькі на відэа па тэлефоне, ці ў сваіх думках. Усё казаў, што часта сняцца яму аднавяскоўцы. Відаць, адчувала душа, што завяршае свой зямны шлях…
Развіталіся з дзядулем 21 снежня 2022 года пасля малітвы ў царкве і пахавалі ў пасёлку Астрамечава Брэсцкага раёна.
Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось
Материалы по теме
Жыхарка Ляхавіцкага раёна напісала верш пра святое месца
Ізбійскі бор - гэта лясное ўрочышча паміж вёскамі Будча і Дзяніскавічы ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Гэта месца лічыцца гістарычным і святым. Некалькі гадоў таму тут пабудавалі новую капліцу. Але з выгляду - гэта сапраўдны храм. Паводле падання, на гэтым месцы явіўся лік Багародзіцы.
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
У Ганцавіцкім раёне тармозяць перадавікоў жніва
Ідзе гарачая пара жніва, ці, як прынята ўжо называць, «бітва за ураджай». Сабраць яго – зараз самая галоўная задача, на якой засяроджаюць увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мясцовыя органы ўлады і сотні тысяч работнікаў сельскай гаспадаркі.
У вёсцы Палонь Ганцавіцкага раёна паўсталі за зямлю
Незадаволенасць дзеяннямі мясцовага кіраўніцтва, якое аддало надзел зямлі ў арэнду мясцоваму фермеру, выказалі жыхары вёскі Палонь на стыхійным сходзе. Вяскоўцы вырашылі звярнуцца са зваротам да кіраўніка райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва Люсінскага сельсавета і ААТ "Люсіна-Агра" лічаць скаргі беспадстаўнымі.
Любашава: вёска будзе жыць, пакуль у ёй ёсць людзі
Наша вёска Любашава такая прыгожая! Адна назва чаго варта!.. Ды вы самі паглядзіце, і ўсё зразумееце..." Так прэзентавалі сваю вёску Любашава падлеткі, якія сустрэліся карэспандэнту на ўскраіне вёскі. Не толькі моладзь, але і старэйшае пакаленне, і дзеці, таксама ўлюбёныя ў родны куточак.
Пусцеюць вёскі, сірацеюць хаты…
Жыццё ў нашым райцэнтры асабліва не бурліць, аднак жылля на ўсіх не хапае, бо пераехаць жыць у горад імкнецца моладзь з навакольных вёсак. У той жа час з-за адсутнасці жыхароў пусцеюць вёскі, на вясковых вуліцах шмат хат, якія сіратліва пазіраюць на свет забітымі вокнамі і зачыненымі на замок дзвярамі.