Конкурс «Чым запомніўся “Ганцавіцкі час” працягваецца
Працягнуць тэрмін прыёму водгукаў яшчэ на чатыры дні вырашылі дзеля таго, каб паспелі паўдзельнічаць большая колькасць чытачоў. Свае пісьмы дасылаюць не толькі ганцаўчане, але і нашы землякі з Мінску і нават з Масквы.
Фото: Галоўны прыз - танометр
Своеасаблівую акцыю мы запусцілі Напярэдадні Новага годам і звярнуліся да нашых верных падпісчыкаў і чытачоў з прапановай выказаць свае водгукі, меркаванні і даць ацэнку працы рэдакцыі і ролі «Ганцавіцкага часу» ў гісторыі Ганцаўшчыны.
На працягу 20 гадоў газета «Ганцавіцкі час» нясе людзям праўдзівую інфармацыю. Але са студзеня 2022 года газету фактычна забаранілі выдаваць, адмовіўшы друкаваць выданне.
Але чытачы газеты не забываюць «Ганцавіцкі час». Кожны жадаючы можа напісаць і адзначыць, што карыснага зроблена з дапамогай журналістаў ”ГЧ” і выдання. Успомніце, у рашэнні якіх пытанняў паспрыяў “Ганцавіцкі час”.
За многія гады, стараючыся для людзей, для сваёй роднай Ганцаўшчыны і краіны, спадзяёмся, што «Ганцавіцкі час» заслужыў вашай увагі і слоў у адказ.
УМОВЫ:
- Для гэтага трэба даслаць свой водгук ці меркаванне пра “ГЧ”.
- Нам прыемна будзе атрымаць нават кароценькія водгукі ад вас, паважаныя чытачы! Таму можна выказаць свае адносіны ёмка, нават адным сказам.
- А можна апавядаць больш разгорнута і прывесці свае заўвагі і аргументы.
Дасылайце свае допісы любымі магчымымі спосабамі:
- на электронную пошту: [email protected] ці [email protected],
- альбо адправіць пісьмом на паштовы адрас: вул. Дзяржынскага, 26А, г. Ганцавічы, 225432, з пазначэннем “Акцыя “ГЧ”,
- альбо асабістымі паведамленнямі кожнаму з супрацоўнікаў рэдакцыі на вайбер 8-029-643-88-27 (І.Дамарацкая) ці 8-029-691-76-85 (С. Багроў).
Абавязкова пазначайце, ад каго, і зваротныя кантакты.
Калектыву рэдакцыі вашы словы падтрымкі зараз вельмі патрэбны! Пяць удзельнікаў, чые фразы ці водгукі пра “Ганцавіцкі час” будуць найбольш цікавымі, атрымаюць падарункі.
ПРЫЗЫ:

- 1. Танометр (на першым здымку).
- 2. Парасон.
- 3. Фотаальбом.
- 4. Алмазная мазаіка.
- 5. Карціна па нумарах.
ТЭРМІНЫ:
- Даслаць водгукі патрэбна не пазней 16 студзеня 2022 года. Пяць чытачоў, якіх адзначыць рэдакцыя «ГЧ», будуць названыя ў панядзелак 17 студзеня.
Пісьмы, якія ўжо даслалі нашы чытачы можна пачытаць на сайце «Ганцавіцкі час»:
Молодёжь не забывает про добрые дела и «Ганцавіцкі час»
«Ганцавіцкі час» – газета для работяг и представителей власти…
Я не бунтар, але ў мяне ёсць свой погляд: піша чытачка «ГЧ»
Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!