Вулічныя трэніроўкі «Street Workout » не падвергнуць сэрца празмернай нагрузцы
Маё цела стала прыгажэйшым і мацнейшым, гэта акалічнасць мне абавязкова дапаможа ў будучым, так разважае Ілья Хандрыка, вучань 11-га класа, які разам са сваімі сябрамі ўжо год паспяхова асвойвае Street Workout (з англ. трэніроўка на вуліцы) - фізкультурныя заняткі на вуліцы.
Ілья Хандрыка
Характэрнай рысай гэтага руху з`яўляецца тое, што заняткі не патрабуюць нейкіх грашовых расходаў на залы або фітнес-цэнтры. Дастаткова выйсці на вуліцу, уключыць фантазію і пачаць прыдумваць разнастайныя практыкаванні. Дрэвы, дзіцячыя пляцоўкі, вечкі каналізацыйных люкаў, бетонныя блокі, сцены будынкаў- амаль ўсё можна выкарыстоўваць у дапамогу для развіцця свайго цела.
Людзі, якія захапляюцца такімі трэніроўкамі, называюць сябе па-рознаму: воркаўтары, вулічныя спартсмены. Да вулічных спартсменаў адносіць сябе і сваю каманду Ілья, які з малых гадоў вельмі любіць спорт

— Год таму, выпадкова ў інтэрнэце я убачыў відэа, у якім было паказана, як моцныя хлопцы займаліся на турніках і брусах. Гэта мяне моцна зачапіла, мне захацелася стаць падобным да іх і я пачаў гэтак жа штодня займацца на турніку, спрабаваў нешта зрабіць, прыдумаць сваё.
Толькі пазней я даведаўся, што гэты кірунак называецца Street Workout, які ўжо вялікімі тэмпамі набірае абароты па краіне і за яе межамі. Мы з сябрамі трэніруемся на нашай любімай школьнай пляцоўцы.

Выконваем прысяданні, адцісканні ад зямлі, падцягванні на турніках, практыкаванні на брусах. Вулічныя трэніроўкі маюць некаторыя перавагі перад сілавымі заняткамі. У трэнажорнай зале без вопыту можна лёгка падвергнуць сэрца празмернай нагрузцы, што малаверагодна пры Street Workout .

Праграму трэніровак кожны падбірае сам сабе, у залежнасці ад вынослівасці. На добрую трэніроўку гадзіны паўтары ў дзень патрэбны, а сяброўская падтрымка і парады цалкам замяняюць трэнера.

Хаця, мы з сябрамі усё ж звяртаемся да відэа Міхаіла Барата, які здымае навучальныя відеэаурокі і загружае іх на ютуб.
Мы ганарымся тым, што вядзем здаровы лад жыцця. У нашых планах гэтым летам прыняць удзел у воркаут- спаборніцтвах. У маіх асабістых планах:займацца, займацца і яшчэ раз займацца.
Прыемна, што і бацькі і настаўнікі нас падтрымліваюць, бо галоўнае, каб не было шкодных звычак. А мы за здаровы лад жыцця!!!

Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось
Материалы по теме
Бесплатный проезд на один день в Бресте… А слабо сделать бесплатно круглый год?
26 января 2025 года в Бресте станет днем бесплатного проезда в общественном транспорте. Такое решение принял Брестский городской Совет депутатов, а интернет-источники растиражировал это как «отличную новость». Новость хорошая, конечно, но есть ли тут чему восторгаться?
Полезно ли свиное сало?
Бывало ли у вас такое, вот чего-то хочется съесть, а чего и сам не знаешь. Идешь к холодильнику в очередной раз на автомате, открыл-закрыл – не то. Несмотря на изобилие продуктов (не всегда и не у всех, конечно), душа требует иного. И вдруг мысль: хочу сала, холодненького, с луком или чесноком, а может с горчичкой..
Железнодорожный переход в Ганцевичах: по грязи и в обход по путям
На улицам постоянно стоит болото. Дети с трудом пробираются в школу, потому что грязи по колено. Да ещё возле железнодорожного переезда переход перегораживают вагоном каким-нибудь, так по путям приходится обходить. Жаловалась жительница Ганцевич на "горячую линию" "ГЧ" во вторник 14 января 2020 года.
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!