Дзве дзікія качкі пасяліліся ў горадзе
На канаве па вул. Арлоўскага ў Ганцавічах звілі гнёзды і выседзелі птушанят две дзікія качкі. У адной "матулі" адзінаццаць качанят, у другой – восем.
Куток жывой прыроды з'явіўся ў Ганцавічах на канаве па вул. Арлоўскага / Фото: Cветлана Малышко
Аб гэтым у газету паведаміў жыхар горада Андрэй Макарэвіч, які расказаў, што гэты куток дзікай прыроды ў горадзе з`явіўся больш за дзесяць год назад і ўжо колькі год запар старая качка вяртаецца на сваё ўлюбёнае месца.
На гэты раз да яе далучылася і маладая птушка, якая таксама пасялілася на канаве, каб выгадаваць патомства.
«Я ўжо колькі гадоў назіраю за гэтай качкай – кожную вясну і лета яна тут. Я нават чакаю яе – ці прыляціць ізноў? – сказаў мужчына. – І ніхто яе не чапае – ні сабакі, ні людзі. Наадварот, некаторыя бацькі, якія ведаюць пра качанят, прыводзяць сюды сваіх дзяцей, каб пакарміць птушак хлебам, сфатаграфаваць«.
Ён расказаў, што і сваім унукам некалі паказаў качанят.
«Яны так радаваліся, бадай кожны дзень бегалі, каб паназіраць за імі. І цяпер пра гэта ўспамінаюць, хоць і дарослыя ўжо», – сказаў мужчына.
Старэйшая качка ўжо прывыкла да ўвагі прахожых і амаль не палохалася, калі яе фатаграфавалі. Яна толькі заплыла на сярэдзіну канавы і пазвала дзяцей-качанят, якія абляпілі матулю, хаваючыся ад чужакоў за яе бокам.

А вось другая птушка была больш сярдзітай: шыпела, калі яе фатаграфавалі і неспакойна падзывала качанят.
Яны былі крыху большымі, чым у першай качкі, таму аказаліся сапраўднымі неслухамі і раз-пораз адплывалі ад матулі ў пошуках ежы. А яна хвалявалася і шукала месца падалей ад людзей, у хмызняку.

Супакоілася качка толькі тады, калі людзі адышліся. Сабраўшы свой вывадак, яна паплыла далей ад людскіх вачэй.
Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось
Из рубрики
На Каляды можна даведацца пра свой лёс, ураджай і якім будзе год
Каляды – гэта час цудаў і варажбы. З 7 па 19 студзеня на Беларусі адзначаюць святкі, ці Каляды. Па традыцыі на працягу ўсіх гэтых дзён дзяўчаты варажылі на сваё замужжа і жаночую долю. Самымі дакладнымі лічыліся прадказанні, атрыманыя ў ноч з 13 на 14 студзеня: казалі, што не наварожыш, усё спраўдзіцца!