«Гэй, Калядачкі, білі ў ладачкі!»
Пяць фальклорных дзіцячых калектываў шчадравалі на сцэне ДШМ ў суботу, 14 студзеня. Калядоўшчыкі спявалі, танцавалі і гулялі ў гульні.
Фото: Cветлана Малышко
У жывой нязмушанай атмасферы фальклорныя калектывы з вёсак Люсіна, Раздзялавічы, Хатынічы, Дзятлавічы (Лунінецкі раён) і Крывошын (Ляхавіцкі раён) паказалі традыціі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці.

Удзельнікі тэатралізаванай дзеі былі ў прыгожых, святочных беларускіх нацыянальных касцюмах. Але самыя каларытныя касцюмы і маскі былі ў Казы. Кожны калектыў прывёз з сабой сваю: дзе «жывёлінка» была кудлатая, а дзе — і без рога.

«Го-го-го, Каза, дзе рог дзела?«, — галасілі ўдзельнікі раздзялавіцкага калектыва. А яна адказала: «На соль з’ела… бо соль цяпер дарагая«.
Вобраз Казы і словы «ой, Каза ўпала, каб яна ўстала, дайце Казе сала» звыклыя для ганцаўчан. Аднак некаторыя дзіцячыя калектывы праявілі арыгінальныя падыходы для «ажыўлення» сваёй непрытомнай жывёліны.
Калі Каза з в. Крывошын не ўстала і ад сала, і ад булак, то дзеці праспявалі: «Прыйдзе шэранькі ваўчок, укусіць козачку за бачок«. І яна шпарка ўкочыла, быццам і не ляжала хвіліну таму без абяздвіжаная.

Цікавасць прадстаўлялі і самі абрады: калядоўшчыкі заходзілі ў хату да гаспадароў-вяскоўцаў, і выконвалі розныя песні з пажаданнямі здароўя, ураджаю, багацця.
«Каб жылі ў раскошы, і мелі многа грошай…» — спявалі-жадалі ўдзельнікі калектыву з в. Люсіна.

Цікавы быў і танец Казы, як сімвал жыцця і заможнасці.
«Наша Каза так скачыць, што ногі не удзержаць!» — казалі удзельнікі калектыву з в. Раздзялавічы, а Каза і праўда пайшла ў скокі вельмі спраўна, высока падкідаючы ногі.
«Яна маладая, танканогая, другі год толькі ў пашу пайшла«, — патлумачылі раздзялаўцы.

На імправізаваных Шчодрыках дзеці абавязкова выконвалі песню-прывітанак, пасля якой гаспадары запрашалі каляднікаў у хату, і музычныя пагрозы пасля дзеі — на той выпадак, каля гаспадары скупыя і нічым іх не адораць. Рабіць, гэта, дарэчы, не рэкамендуецца, бо калі пойдуць каляднікі з пустымі рукамі, лічы, увесь год нешчаслівы будзе.
«Не дасце каляды, з’ядуць коніка авады«, — спявалі раздзялаўцы.
Пасля таго, як дзеці пакалядавалі, для іх і іншых гледачоў адбыўся паказ калядзнай дзеі «Цар Ірад» традыцыйнага тэатра «Батлейка».

Таксама был падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы конкурса малюнкаў «Цуд на Каляды», які праходзіў з 24 снежня па 13 студзеня. Паглядзець на малюнкі можна было ў кінатэатры «Маладосць» ці на сайце «Дома рамёстваў».

Новости
- 11:35 Циклон «Приска» создал проблемы для трех областей
- 11:28 Минская область борется с инвазивными растениями
- 13:29 «Лидахлебопродукт» накормит Мьянму протеиновыми макаронами
- 22:14 На селе и в малых городах обещают снизит налоги
- 11:29 Кодовое слово «Татьяна»: 72-летняя пенсионерки из Минска доигралась
- 05:54 В Гомеле осудили бывшего первого заместителя директора строительной организации
- 15:13 Работники на удалёнке в Беларуси: как работать по-новому и их гарантии
- 14:56 Работники швейного предприятия в Бресте добилась выплаты задержанной зарплаты
- 14:51 Гродненцы попались с косметикой на границе
- 12:43 Строительство жилья в Беларуси в июле 2026 года замедлилось